Уладзімір Ляхоўскі— гісторык, дацэнт факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лаўрэат прэміі Льва Сапегі (2010). Аўтар кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915—1918)» (Вільня—Беласток, 2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.) (Вільня—Беласток, 2012).