Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.) / Уладзімір Ляхоўскі; навук. рэд. А. М. Сідарэвіч. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 480 с.: [16] с. іл. Наклад 600 асобнiкаў.
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак і згуртаванняў з другой паловы ХІХ ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызваленчага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Разлічана на шырокае кола чытачоў.
ISBN 978-5-00076-019-2