Палітыка прыватнасьці
Кім апрацоўваюцца пэрсанальныя зьвесткі?
Пэрсанальныя зьвесткі, якія вы ўказваеце пры рэгістрацыі, а таксама пры карыстаньні інтэрнэт-кнігарняй arche.press, апрацоўваюцца яе пэрсаналам згодна зь дзеючым заканадаўствам. Для павышэньня вашай бясьпекі пры рэгістрацыі на сайце інтэрнэт-кнігарні arche.press вы можаце не падаваць свайго імя і прозьвішча, а выкарыстоўваць выбраны вамі нікнэйм. Вы таксама можаце выкарыстоўваць email, які не зьмяшчае вашых асабістых зьвестак.
З якой мэтай апрацоўваюцца пэрсанальныя зьвесткі.
Атрыманыя пэрсанальныя звесткі апрацоўваюцца:
- для рэалізацыі паслуг, якія надаюцца ў электронным выглядзе, і выкананьня аплачаных заказаў, у тым ліку стварэньня ўліковага запісу на сайце інтэрнэт-кнігарні arche.press (рэгістрацыі);
- для аказаньня падтрымкі ў выпадку вашых запытаў наконт заказаў на тавары, аформленых на сайце інтэрнэт-кнігарні arche.press;
- у выпадку вашай пацьверджанай згоды на атрыманьне ад нас маркетынгавай інфармацыі, у тым ліку адпраўку вам камэрцыйнай інфармацыі ў электронным выглядзе аб акцыях і навінках у нашай кнігарні;
- інтэрнэт-кнігарня arche.press не атрымлівае пэрсанальнай інфармацыі пры электронных плацяжах, якія ажыцьцяўляюцца ў інтэрнэце ўпаўнаважанай намі кампаніяй, за выняткам толькі той інфармацыі, што ваш плацеж пасьпяхова праведзены. Разам з тым, ваша пэрсанальная інфармацыя захоўваецца ўпаўнаважанай намі кампаніяй, якая ёсьць правайдэрам электронных плацяжоў у нашай інтэрнэт-кнігарні.
Сабраныя пры рэгістрацыі на сайце інтэрнэт-кнігарні arche.press і афармленьня на ім заказаў пэрсанальныя зьвесткі захоўваюцца на працягу ўсяго пэрыяду існаваньня ўліковага запісу. Для выдаленьня гэтых зьвестак і свайго ўліковага запісу трэба скіраваць адпаведны запыт на адрас [email protected].
Захаваньне таямніцы пэрсанальных зьвестак
інтэрнэт-кнігарня arche.press ахоўвае бясьпеку пэрсанальных зьвестак. Мы гарантуем, што што ваша асабістая інфармацыя заўсёды:
- будзе апрацоўваецца законным чынам,
- была выкарыстоўвацца толькі для мэтаў, зьвязаных з рэгістрацыяй на сайце інтэрнэт-кнігарні arche.press і афармленьнем на ім заказаў.
- не перадаецца і пераносіцца без належнай абароны.
Cookies – тэхнічная інфармацыя
Каб забясьпечыць найлепшую функцыянальнасьць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўваньня інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстаньне гэтых тэхналёгій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасьці прагляду старонак альбо вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленьне гэтай згоды можа нэгатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
Іншая тэхнічная інфармацыя
Мы ўжываем найноўшыя тэхналёгіі і адпаведныя працэдуры абароны пэрсанальных зьвестак, а таксама сучасныя мэханізмы абароны перадаваных зьвестак. Вашы пэрсанальныя зьвесткі захоўваюцца ў базе даных у адпаведнасьці з патрабаваньнямі, устаноўленымі заканадаўствам аб абароне пэрсанальных даных. Доступ да гэтай базы маюць толькі тыя асобы, якія ёсьць адміністратарамі інтэрнэт-кнігарні arche.press.