Рышард Капусьцінскі — жывая легенда польскай журналістыкі, намінант на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 г. , адзін з самых пасьпяховых польскіх рэпартэраў, чалавек, адораны ўнікальным пачуцьцем інфармацыі, клімату і падзеяў. Наш суродзіч — нарадзіўся 4 сакавіка 1932 году ў Пінску. Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Яго апошняя кніжка мае назву «Аўтапартрэт рэпартэра» (2003). Раман «Імпэратар», які гэтта прапануецца ўвазе чытачоў «ARCHE», быў напісаны ў 1978. Гэты адзін з найбольш вядомых твораў Капусьцінскага быў перакладзены больш як на 30 моваў, у тым ліку японскую і пэрсыдзкую. Пераклад друкуецца з ласкавай згоды аўтара.
Больш пра асобу Рышарда Капусьцінскага можна даведацца на старонцы www.kapuscinski.hg.pl.