Лія Грынфельд — прафэсарка сацыялёгіі і паліталёгіі Інстытуту сацыяльных навук Бостанскага ўнівэрсытэту. У сфэру яе навуковых зацікаўленьняў уваходзіць мастацтва, эканоміка, гісторыя, філялёгія, філязофія, палітыка і рэлігія. Адна з найлепшых у сьвеце спэцыялістак з нацыяналізму, фэномэну якога яна прысьвяціла дзьве нашумелыя кнігі: «Nationalism: Five Roads to Modernity» (Harvard University Press, 1992) ³ «The Spirit of Capitalism: Nationalism and Economic Growth» (Harvard University Press, 2001).
Лія Грынфельд нарадзілася ў СССР, і перш як эміграваць з бацькамі ў 1972 годзе з СССР у Ізраіль праявіла задаткі дзіцяці-вундэркінда — у веку 7 гадоў выступіла на тэлебачаньні ў якасьці скрыпачкі, пасьля атрымала паэтычную прэмію Краснадарскай вобласьці, а ў 16 гадоў пад зрусіфікаваным псэўданімам надрукавала падборку вершаў у «Комсомольской правде».
(Фота: russ.ru)