Анна Дзімава (Анна Димова, нар. у 1971 г.) — балгарская мастачка і пісьменніца. Скончыла мастацкую вучэльню і аддзяленне псіхалогіі Новага балгарскага ўніверсітэта. Працавала арт-тэрапеўтам, цяпер — вэб-дызайнерка і ілюстратарка. Сябра рэдакцыйнай рады і аўтарка выдавецкай суполкі «Кръг». Жыве ў Сафіі.