Філіп Валянскі — гісторык, доктар габілітаваны; у сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць гісторыя культуры Рэчы Паспалітай, гісторыя ментальнасці, адукацыі, а таксама рэлігійнасць ранняга Новага часу. Аўтар працаў: “Еўропа як пункт адліку для ўяўлення геаграфічнай прасторы польскай шляхтай XVIII стагоддзя ў святле падарожных і геаграфічных нататак” (Europa jako punkt odniesienia dla postrzegania przestrzeni geograficznej przez szlachtę polską osiemnastego wieku w świetle relacji podrożniczych i geograficznych. Wrocław, 2002) і “Бернардзінскае прапаведніцтва ў старапольскай сістэме грамадскай камунікацыі ў канцы саксонскай эпохі” (Kaznodziejstwo bernardyńskie w staropolskim systemie komunikacji społecznej schyłku epoki saskiej. Studium kształtowania wyobrażeń ipostaw. Toruń, 2012).