Навіны

Мы зноў працуем!
Па вашых шматлікіх просьбах пасля больш двухгадовага перапынку мы вырашылі аднавіць дзейнасць архіва нашых электронных публікацый. Вашай увазе прапануецца ўвесь наш даробак, пачынаючы з 1998 г. і да сёння.
Мы зрабілі гэта, бо нам таксама важна паведаміць грамадству, што нягледзячы на добра вядомыя працэсы ў культурным жыцці краіны, выдавецтва ARCHE працягвае сваю працу.
Карыстаючыся нашай онлайн кнігарняй, калі ласка, звярніце ўвагу, што цэны на нашу лічбавую прадукцыю цяпер намінаваныя ў еўра, і працуе плацежная онлайн-сістэма Stripe. Гэтая сістэма дазваляе прымаць плацяжы найперш з Еўропы і ЗША.
Гэта – вымушанае рашэнне, але будзем старацца, каб наша кнігарня нарэшце вярнулася і ў дамен .by
Цяпер яна працуе на новым дамене arche.press, і прапануе вашай увазе толькі электронныя выданні. Заказ нашай папяровай прадукцыі, на жаль, пакуль немагчымы.
Сам пераезд на новы дамен і перападключэнне плацежнай сістэмы быў нетрывіяльнай тэхнічнай задачай, таму просім вас з разуменнем паставіцца да магчымых памылак і збояў на нашым новым сайце, які працуе ў тэставым рэжыме. Калі ласка, пішэце аб іх на рэдакцыйны мэйл [email protected]. Мы будзем радыя пачуць ад вас і любую іншую зваротную сувязь.
Мы працягваем наша інтэлектуальнае падарожжа, і спадзяёмся, што для вас яно таксама будзе цікавым і захапляльным.
Ліпень, 2025
Рэдакцыя ARCHE.