№ 10 (109) — 2011. 1950-ыя гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою. Электроннае выданьне

Код тавару: 599

Год: 2011

Аўтар(ы):

Тып выданьня: e-часопiс

Выдавец(тва): установа «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак».

9.90 EUR

Нумар прысьвечаны пэрыяду т. зв. «хрушчоўскай адлігі», якая працягвалася з 1953 па 1964 гг.  Акурат на гэты час прыпадае паскарэньне русіфікацыі ў БССР, зьмякчэньне рэлігійнай палітыкі ўладаў, зьмяншэньне ідэалягічнага кантролю над акадэмічнай сфэрай, імклівая ўрбанізацыя і як наступства распад традыцыйнай беларускай сялянскай супольнасьці, у выніку чаго сацыяльная структура беларускага грамадзтва радыкальна зьмянілася. У нумары прыцягваюць увагу артыкулы Ірыны Кашталян "Сьмерць Сталіна ва ўспрыняцьці жыхароў БССР", "Тэндэнцыі дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі ў БССР у 1950-я гады" Валянціна Мазца,  "Разьвіцьцё школьнай адукацыі ў БССР пад уплывам партыйна-дзяржаўнай палітыкі 1950-x гг." Тацяны Маржалы, і інш.

Асобныя часткi: