Полацак 1579 / Дарыюш Купіш. Выданьне другое, папраўленае. — «ARCHE», 2011. 138 c.
Асобная адбітка з нумару 4 часопіса «ARCHE» за 2009 год.
Гэтая праца прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Праўда, аўтар не абмяжоўваецца толькі гэтай падзеяй, і раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў і, натуральна, ход і вынікі самой кампаніі 1579 г.
Пераклад зроблены паводле выданьня: Dariusz Kupisz. Połock 1579. Wydawnictwo Bellona, Warszawa 2003. Перакладчык: Антон Кузьміч.
ISSN: 1392-9682