Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі. Электроннае выданьне

Код тавару: 3865

Год: 2010

Аўтар(ы): Станкевіч Станіслаў

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства

9.90 EUR

Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі / Станіслаў Станкевіч. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 211 с.
 
Вывучэнне на высокім узроўні літаратурнай спадчыны Беларусі ХІХ стагоддзя, вядома, немагчымае без усебаковага аналізу польскамоўнага даробку літаратараў, што жылі на беларускай зямлі і тварылі дзеля народу гэтага краю. Польскія гісторыкі і літаратуразнаўцы “падарылі” нам наша ўспрыняцце А. Міцкевіча як польскага вяшчуна, народнага прарока, паэтычнага генія Польшчы. Спробы асобных даследчыкаў запярэчыць ужо ледзь не агульнапрынятай канцэпцыі сур‘ёзна не ўспрымаліся, танулі ў аграмадным моры польскага міцкевічазнаўства. А гэтыя спробы рабілі тыя, хто добра ведаў Беларусь, яе традыцыі і культуру. Яшчэ напрыканцы ХІХ ст. Б. Дыбоўскі закрануў пытанне паходжання А. Міцкевіча ў працы «Спроба вызначэння раса-племянных элементаў, зафіксаваных на твары нашага вешчуна Адама Міцкевіча», а М. Масоніус — нацыянальнае псіхікі ў творчасці паэта. Крыху пазней Станіслаў Гласка пераканаўча давёў, што прозвішча А. Міцкевіча паходзіць ад беларускага імя Міцька, а Габрыэль Корбут катэгарычна паставіў пытанне пра неабходнасць вывучэння «беларушчыны» ў творчасці А.Міцкевіча (Замест прадмовы, фрагмэнт). 
 
Пераклад зроблены паводле выданьня: Stankiewicz Stanisław: Pierwiastki  białoruskie w polskiej poezji  romantycznej. Cz. I: do roku 1830. Wilno: Wydawnictwo Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie, 1936.
 
ISBN 83-60456-21-6

Асобныя часткi: