Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні / Станіслаў Ліс-Блонскі. — Смаленск, Інбелкульт, 2014. — 2-е выд. — 470 с. Наклад 750 асобнікаў.
Аснову зборніка складаюць невялікае манаграфічнае даследаванне сучаснага даследчыка Юрася Юркевіча, прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг. Акрамя дадзеных даследаванняў, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.
ISBN 978-5-9904531-9-7