Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы.
У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу:
– жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі;
– нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР;
– ажыццяўленне беларусазнаўчых даследаванняў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, у тым ліку беларускімі і польскімі навукоўцамі.
Пераклад быў выкананы Ўладзімірам Папковічам паводле: Stang Christian S. Die altrussische Urkundensprache der Stadt Polozk. Skrifter utgitt av Det Norske videnskapsakademi i Oslo., II, Hist.-filos. klasse. Oslo: I Komissjon Hos Jacob Dyrwad, 1939.
№ 2 (165) — 2020. Крысціян Станг. Старабеларуская актавая мова горада Полацка. Электроннае выданьне
Код тавару: 6676
Год: 2020
Аўтар(ы): Станг Крыстыян Швэйгард
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»